На информационном ресурсе применяются рекомендательные технологии (информационные технологии предоставления информации на основе сбора, систематизации и анализа сведений, относящихся к предпочтениям пользователей сети "Интернет", находящихся на территории Российской Федерации)

Protalina

1 668 подписчиков

Туманы

У шэрых туманах 
Не бачна нябесаў. 
Нібыта ў арканах 
Мы сціснуты лесам. 

Такі ж ен халодны, 
Такі ж сумна-шэры, 
Такі ж патаемны, 
Такі жа замшэлы. 

І што ж нас чакае, 
Туманы, там, за вамі? 
Быць можа луг кветак, 
Зара і каханне? 

А, мабыць, нічога? 
А, мабыць, карэнне 
Таго, што шукаем 
У гэтым насенні? 

А што ж мы чакаем 
У туманах гэтых лютых?

 
Чаго жадаць можна 
Закованым Ў кутах? 

Туманы, туманы! 
Пацяплейце вы троху! 
Колькі жаляў і стогнаў 
Па-за вашым парогам! 

Колькі слез і малітваў! 
Колькі шчырых пачуццяў, 
Што ірвуцца з грудзей, 
Закутаных у пруцця! 

Туманы! 
Не хавайце 
Ў таемную далеч 
Вы надзеі агенчык. 

Ен, як сонечны зайчык, 
Такі цеплы, ласкавы, 
Зноў сагрэе мне душу, 
Зноў прымусіць імкнуцца кудысь. 

Там убачыць я мушу, як 
Мне не стрэнецца гора, 
Будуць шчаслівыя людзі, 
Будуць кветкі ў вачах цвісці тых, каго любяць.... 

Ведай, кожнага любяць, 
Нават, можа, таемна!... 
Дык няхай расквітнее 
Там душа цеплым летам! 

Туманы! Я жадаю, 
Каб ваш лес быў вось гэткім: 
Быць вам спытам, быць крокам 
Да кахання і свету! 

 

Зоя Кавалькова. 2001 год.

наверх